Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Група "Непаседы" на музейна-педагагічным занятку "На свята Каляды" ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі.

Дата: 18 декабря 2019 в 15:56, Обновлено 18 декабря 2019 в 22:38
288 просмотров

          18 снежня 2019 года выхаванцы групы "Непаседы" наведалі Лідскі гісторыка-мастацкі музей, дзе прынялі ўдзел у музейна-педагагічным занятку "На свята Каляды".
    Супрацоўнікі музея шчыра віталі маленькіх наведвальнікаў, ды нездарма. Для выхаванцаў садка яны падрыхтавалі шмат цікавага.
     "Непаседы" атрымалі карысную інфармацыю пра 8 зімовых свят. Пагулялі ў гульню "Знайдзі прадмет, які адпавядае кожнаму святу". Даведаліся аб тым, як раней рыхтаваліся да свята Каляды, якія гатавалі стравы, як накрывалі святочны стол, для чаго запальвалі свечкі, ды куды іх ставілі. А якое задавальненне атрымалі дзеці ад гульні з клубочкамі, ад чароўнага куфра са "скарбам"!
      Гаспадыня хаты распавядала дзецям пра тое, якія  работы дазвалялася выконваць перад святам, а якія ні ў якім разе. Дзеці паспрабавалі "ачысціць" хату ад усяго кепскага, венікам вымяталі за парог дрэнныя ўчынкі. Потым дзеці збіралі  12 лучынак для печы, каб на свята знішчыць іх.

  Колькі карыснага даведаліся дзеці, але гэта яшчэ не ўсё! Наперадзе "Непаседаў" чакала сустрэча з калядоўшчыкамі. А хто  быў калядоўшчыкам? Так, нашы дзеці. Яны, апрануўшы  адзенне татэмных жывёлаў: казы, мядзведзя, пеўня, каня, неслі калядную зорку, спявалі, танцавалі, за што і атрымалі пачастункі. Затым паказалі свае здольнасці ў гульнях "Кіданне снежак" , "Салодкая цукерка". 

           Пасля, разам з гаспадыняй, дзеці клалі на стол сена, накрывалі яго белым абрусам, "гатавалі" стравы для каляднага стала. За добра выкананую справу, ўсе атрымалі каляровы аркуш з рэцэптам куцці. Дзеці паабяцалі перадаць рэцэпт бацькам, каб яны прыгатавалі такую страву на свята.  

        Потым  дзеці з захапленнем назіралі за першай зорачкай, якая з'явілася ў акне: свята пачынаецца.... 

            Задаволеныя выхаванцы не хацелі пакідаць сцены музея, яшчэ некаторы час разглядалі экспанаты. 

          Вялікі дзякуй супрацоўнікам музея за такі карысны занятак. У кнізе водгукаў і прапаноў, акрамя іншых, з'явіўся і наш водгук са словамі шчырай падзякі.

  Фотарэпартаж глядзіце тут.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.