Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень роднай мовы

Дата: 17 мая 2019 в 20:46, Обновлено 10 ноября 2019 в 15:23
377 просмотров

     З 13 па 17 мая ў нашай установе дашкольнай адукацыі праходзіў тыдзень беларускай мовы пад назвай "Прырода роднага краю". Паняцце "роднага краю" неаддзельна ад паняцця "родная мова". Гэта мова бабулінай казкі, апавядання бацькі, матулінай песні.

    Тыдзень быў насычаны рознымі цікавымі мерапрыемствамі. Шмат добрых уражанняў засталося ад размоў, гульняў, песен, ад віктарыны "Свой родны край шануй і вывучай!"

   Раім паглядзець, як дарослыя (бацькі выхаванцаў) падтрымалі нас. Сям'я Слесара Серафіма зняла відэа, ды такое цікавае, што хочацца паглядзець працяг...

    Самае галоўнае – гэта тое, што і выхаванцы, і іх бацькі з павагай адносяцца да роднай мовы, да роднага краю.

Прыемнага прагляду!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.