Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Экскурсія ў аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці"

Дата: 30 октября 2019 в 10:22, Обновлено 30 октября 2019 в 21:44
362 просмотра

     Выхаванцы групы "Зорачка" наведалі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУ "Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" - унікальнае месца, дзе захоўваюць спадчыну беларускай культуры і побыту.

     У ходзе экскурсіі па залах цэнтра дзеці змаглі пазнаёміцца з традыцыямі вышыўкі і стварэння нацыянальнага касцюма. Экспанаты цэнтра дапамаглі ўявіць сабе быт беларусаў: сялянскую хату, прылады працы, хатнія рэчы. З задавальненнем  выхаванцы пазнаёміліся з такімі накiрункамі традыцыйных беларускіх рамёстваў, як ганчарства  i кераміка,  саломапляценне, вязанне, вышыўка, традыцыйны роспіс. Дзеці мелі магчымасць не толькі падзівіцца вырабам майстроў Лідчыны, але і акунуцца ў атмасферу даўніны ў ходзе майстар-класа па вырабу традыцыйных сувеніраў - лялькi і саламянай птушачкі.

     Выхаванцы атрымалі прыемныя ўражанні, а таксама натхненне на асабістую творчасць.

Фотасправаздачу аб экскурсіі можна паглядзець тут.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.