Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Па турыстычных сцежках г.Ліды

Дата: 13 февраля 2019 в 21:10, Обновлено 14 февраля 2019 в 14:56
373 просмотра

     Знаёмства выхаванцаў з мясцінамі, дзе яны жывуць, узбагачае веды, развівае цікаўнасць, садзейнічае выхаванню пачуцця гонару за родны край. Дзеці ўсведамляюць, што іх горад – частка Радзімы, кожнае месца непаўторнае па сваей прыгажосці і гістарычных падзеях. Выхаванне патрыёта сваёй Радзімы – адказная і складаная задача, вырашэнне якой у дашкольным дзяцінстве толькі пачынаецца.

     Выхавацель дашкольнай адукацыі  Літавар Лілія Пятроўна знаёміць выхаванцаў групы "Жамчужынкі" з малой радзімай праз рэалізацыю інфармацыйна-творчага праекта "Славутасці горада Ліды" (квэсты, гульню "Клуб знаўцаў Ліды", фотарэпартажы, тэатральныя хвілінкі, буклеты "А вы там былі?", сюжэтна-ролевую гульню  "Лідскае тэлерадыёаб’яднанне", мультымедыйную прэзентацыю "Падарожжа па горадзе Лідзе", складанне фотаальбома "Горад Ліда – мая маленькая радзіма" і інш.).

     Лілія Пятроўна для сваіх выхаванцаў часта арганізоўвае экскурсіі, мэтавыя прагулкі, у ходзе якіх дзеці знаёмяцца з гісторыяй свайго горада, атрымліваюць звесткі аб мінулым і сучасным горада. Так, у час падарожжа па вуліцы Савецкай дзеці атрымалі цікавыя звесткі пра гістарычны помнік – Фарны касцел, дапоўнілі свае веды пра беларускага першадрукара Францыска Скарыну, разглядзелі знешні выгляд сучаснай пабудовы – гасцініцы "Ліда", затрымаліся каля іранічнай скульптуры "Камандзіровачны", дакрануліся да масіўнага валуна, устаноўленага ў гонар  заснавання горада.

     Звесткі, атрыманыя ў ходзе экскурсіі, фотаздымкі, паштоўкі з выявамі роднага горада, ілюстрацыі кніг далі магчымасць арганізаваць у групе сюжэтна-ролевую гульню "Школа", з задавальненнем адказаць на пытанні "настаўніцы" па тэме "Мой горад". 

Фотасправаздачу аб экскурсіі Вы можаце паглядзець тут.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.