Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Любiць и шанаваць

Дата: 12 февраля 2019 в 20:44, Обновлено 12 февраля 2019 в 21:55

Любiць i шанаваць 

  Кожны чалавек ужо з маленства павiнен ганарыцца сваёй нацыянальнай прыналежнасцю, любiць сваю Радзiму, мову, культуру. Перыяд дашкольнага дзяцiнства па псiхалагiчных асаблiвасцях найбольш спрыяльны для фармiравання асноў нацыянальнай самасвядомасцi, таму што менавiта дзецям дашкольнага ўзросту ўласцівы эмацыянальная дабразычлівасць,  цікавасць да навакольнага свету, шчырасць пачуццяў, бязмежная даверлівасць да дарослых, імкненне паўтараць іх дзеянні. Уражанні дзяцінства можна параўнаць з літарамі, якія высечаны на каменях, - яны застаюцца на ўсё  жыццё і аказваюць глыбокае ўздзеянне на развіццё чалавека. 

  Асноўнай мэтай сацыяльна-маральнага і асобаснага развіцця ў  адукацыйнай вобласці "Дзіця і грамадства" вучэбнай праграммы дашкольнай адукацыі з'яўляецца фарміраванне сацыяльнага вопыту, якасцей асобы дзіцяці на аснове яго ўключэння ў сістэму сацыяльных адносін у розных жыццёвых і гульнёвых сітуацыях. 

  Выхаванне нацыянальнай  самасвядомасці дзяцей - адказная і складаная задача,  вырашэнне якой у дашкольным дзяцінстве толькі пачынаецца.

 Больш фота можна паглядзець, прайшоўшы па спасылцы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.