Маральнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту на нацыянальных традыцыях беларускага народа
Сучасныя тэндэнцыі ў развіцці дашкольнай адукацыі аб’яднаны адным значным крытэрыем – яго якасцю, якая непасрэдна залежыць ад прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў. Прафесійнае развіццё педагогаў ўстановы дашкольнай адукацыі – гэта доўгі працэс, мэтай якога з’яўляецца фарміраванне чалавека як майстра сваёй справы. Прафесійная кампетэнтнасць сучаснага педагога з’яўляецца ўмовай эфектыўнай арганізацыі працэса адукацыі і акрэсліваецца сукупнасцю агульначалавечых і спецыфічных прафесійных ўстановак, якія дазваляюць рашаць прафесійныя задачы развіцця асобы дзіцяці.
Патрыятычнае выхаванне складае адну са старонак маральнага выхавання. Ва ўмовах мэтанакіраванага педагагічнага кіраўніцтва працэс фарміравання патрыятычных пачуццяў дзяцей дашкольнага ўзросту становіцца сродкам выхавання жыццёва важных асобасных якасцей.
У сучасных умовах, калі адбываюцца глыбокія змены ў жыцці грамадства, адным з цэнтральных накірункаў у адукацыйнай рабоце з дзецьмі становіцца патрыятычнае выхаванне. Яно накіравана на фарміраванне і развіццё асобы, якая валодае якасцямі грамадзяніна, патрыёта Радзімы, здольнай паспяхова выконваць грамадзянскія абавязкі.
Сістэме адукацыі належыць вядучая роля ў грамадзянскім станаўленні падрастаючага пакалення,выхаванню ў дзяцей любові да Радзімы, адданасці сваёй Айчыне.
Установы дашкольнай адукацыі, з’яўляючыся пачатковым звяном сістэмы адукацыі ў нашай краіне, прызначаны фарміраваць у дзяцей першасныя ўяўленні аб навакольным асяроддзі, адносіны да яго, даць магчымасць ім адчуваць сябе з самых малых гадоў грамадзянамі сваёй краіны.
Розныя аспекты патрыятычнага выхавання даследаваліся філосафамі, педагогамі, псіхолагамі (К.Д. Ушынскі, А.М. Радзішчаў, В.Р. Бялінскі, Н.К. Крупская, В.А. Сухамлінскі, Р.І. Жукоўская, Н.Ф. Вінаградава, С.А. Казлова і інш.)
Даследаванні расійскіх і беларускіх вучоных, практыкаў (Н.В.Алешына, Н.Ф. Вінаградава, Л.В. Варанецкая, А.Д. Жарыкаў, Р.І. Жукоўская, С.А. Казлова, Е.М. Карнеева, Л.Е. Ніканава, Э.Г. Суслава, Л.В. Філатава, Н.Ю. Ясева і інш.) указваюць на актуальнасць і неабходнасць работы па патрыятычнаму выхаванню дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі.
Патрыятычнае выхаванне дзяцей з’яўляецца адной з задач сацыяльна-маральнага выхавання і развіцця дзяцей. Гэта складаны працэс, асновай якога з’яўляецца развіццё маральных пачуццяў. На думку С.А. Казловай, патрыятычнае выхаванне – гэта мэтанакіраваны працэс педагагічнага ўздзеяння на асобу дзіцяці з мэтай узбагачэння яго ведамі аб Радзіме, выхавання патрыятычных пачуццяў, фарміравання ўменняў і навыкаў маральных паводзін, развіцця патрэбнасці ў дзейнасці на агульную карысць.
Л.Е. Ніканава патрыятычнае выхаванне вызначае як працэс засваення традыцыйнай культуры, фарміраванне адносін да дзяржавы, дзе жыве чалавек.
Мэтай патрыятычнага выхавання з’яўляецца фарміраванне асноў патрыятызму як маральнай якасці асобы, якая ўключае фарміраванне першасных ведаў аб родным краі, адносін да яго, маральных агульначалавечых каштоўнасцей, патрыятычных пачуццяў, пачуцця прыналежнасці да вызначанай культуры, да сучасных падзей.
Патрыятызм як маральная якасць чалавека – з’яўляецца вынікам мэтанакіраванага выхавання ў дашкольным узросце. Менавіта дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для далучэння дзіцяці да нацыянальнай культуры. Таму важна пачынаць выхоўваць будучага патрыёта ў гэтым узросце, калі дзіця пачынае інтэнсіўна развівацца ў сацыяльным плане. Дадзены перыяд па сваіх псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання патрыятызму, таму што для дзяцей дашкольнага ўзросту характэрна высокая ўспрымальнасць, лёгкая навучальнасць,безмежны давер дарослым, імкненне падрабляцца да іх, эмацыянальны спагадлівасцьі інтарэс да навакольнага.
Дадзеныя даследаванні дазваляюць лічыць патрыятызм якасцю асобы, яго светапоглядам, паводзінамі і дзейнасцю. Патрыятызм – гэта якасць, якая выражаецца ў пачуццях, матывах, патрабаваннях і выніках дзейнасці, адносінах да прыроды, людзей, культуры і сябе.
Патрыятызм як маральная якасць асобы, якая фарміруецца ў дашкольным узросце, уключае:
• змястоўны кампанент – валоданне дзецьмі даступным іх ўзросту аб’емам уяўленняў і паняццяў аб навакольным асяроддзі: сацыяльным складзе грамадства, жыцці народа, гісторыі, выпрацоўку правільных поглядаў на факты грамадскага жыцця краіны;
• эмацыянальна-пабуджальны кампанент – перажыванне асобай станоўчых эмацыянальных адносін да засвоеных ведаў, навакольнага свету, любові да роднага горада (вёскі), краю, гордасці за працоўныя і баявыя поспехі народа, павага да гістарычнага мінулага роднай краіны, захапленне народнай творчасцю, любоў да роднай мовы, прыроды роднага краю, праяўленне інтарэса да звестак аб краіне, імкненне ўдзельнічаць у грамадска карыснай працы; ,
• дзейнасны кампанент – рэалізацыя эмацыянальна прачулых і асэнсаваных ведаў у дзейнасці (аказанне дапамогі дарослым, праяўленне клопату аб іх, гатоўнасць выканаць заданне дарослага, беражлівыя адносіны да прыроды, рэчаў,грамадскай маёмасці, уменне адлюстроўваць атрыманыя веды ў творчай дзейнасці, наяўнасць комплекса маральна-валявых якасцей, развіццё якіх забяспечыць дзейнасныя адносіны да навакольнага асяроддзя.
Задачамі патрыятычнага выхавання дашкольнікаў з'яўляюцца:
- Фарміраванне ў дзяцей сістэмы ведаў аб сваёй Радзіме, якая можа быць прадстаўлена наступным чынам: прыродазнаўчыя і геаграфічныя звесткі (геаграфічныя асаблівасці роднага краю, клімату, прыроды, краіны), звесткі аб жыцці свайго народа (асаблівасці быту, працы, культуры, традыцый), сацыяльныя звесткі (веды аб родным горадзе (вёсцы), сталіцы, краіне, веды аб назве краіны, яе сталіцы, іншых гарадоў, дзяржаўнай сімволіцы), некаторыя гістарычныя звесткі (аб жыцці народа ў розныя перыяды, аб подзвігах людзей у гады Вялікай Айчыйнай вайны, веды аб гістарычных помніках горада, вуліц).
- Выхаванне ў дашкольнікаў інтарэса да навакольнага свету, эмацыянальнай эмпатыі на падзей грамадскага жыцця. Прадугледжвае актывізацыю эмацыянальнай сферы асобы, выхаванне такіх пачуццяў, як любоў да родных і блізкіх людзей, роднага горада, павага да гісторыі народа, захапленне творамі народнай творчасці, любоў да прыроды, ненавісць да ворагаў.
- Уключэнне дзяцей у практычную дзейнасць па прымяненню атрыманых ведаў прадугледжвае форміраванне ў дзяцей наступных навыкаў і ўменняў: уменне адлюстраваць назапашаныя веды ў гульні, мастацкай і працоўнай дзейнасці, уменне прыняць удзел ў грамадска накіраванай працы, уменне беражліва адносіцца да прыроды, вынікаў працы іншых, уменне адлюстраваць веды ў мове, зносінах з дарослымі і аднагодкамі.
Рашаючы задачы патрыятычнага выхавання, кожны педагог павінен акрэсліць сваю работу ў суадносінах з мясцовымі ўмовамі і асаблівасцямі дзяцей, улічваючы наступныя прынцыпы:
- "пазітыўны настрой" (адбор ведаў найбольш актуальных для дзяцей дадзенага ўзросту);
- "праз малое да большага" (фарміраванне патрыятычных пачуццяў адбываецца ў наступнай паслядоўнасці: спачатку выхоўваецца любоў да бацькоў, роднага дому, да дзіцячага садка, затым да горада, да ўсёй краіны);
- непарыўнасць і пераемнасць адукацыйнага працэса;
- дыферэнцаваны падыход да кожнага дзіцяці, максімальны ўлік яго псіхалагічных асаблівасц
ей, магчымасцей і інтарэсаў;
- рацыянальнае спалучэнне розных відаў дзейнасці, адэкватны ўзросту баланс інтэлектуальных, эмацыянальных і рухальных нагрузак;
- дзейнасны падыход;
- развіваючы характар навучання, заснаваны на дзіцячай актыўнасці .
Умовай патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту па С.А. Казловай, выступае стварэнне абстаноўкі вакол дзіцяці, якая садзейнічае фарміраванню ведаў аб Радзіме, эмацыянальнаму водгуку і патрэбы ў дзейнасці.
Асоба выхавальніка лічыцца важнай умовай ў працэсе фарміравання вышэйшых маральных пачуццяў. Паколькі дзіця не можа пазнаць навакольны свет іначай, як праз дарослага, дзе дарослы выступае пасрэднікам паміж дзецьмі і грамадствам. Гэта пасрэдніцтва носіць складаны характар. Дарослы вучыць дзіця разумець навакольнае асяроддзе, пэўным чынам адносіцца да яго, вучыць спосабам удзелу ў ім, у даступнай форме знаёміць з маральнымі нормамі, прынцыпамі. Пры гэтым важна, што дарослы з'яўляецца і арганізатарам жыцця дзіцяці, і аб'ектам пазнання, і рэальным носьбітам тых маральных каштоўнасцей, да якіх ў дзяцей фарміруюцца вызначаныя адносіны. Іншымі словамі, дарослы сам выступае ў якасці ўзору паводзін і адносін да рэчаіснасці. Чым лепшы ўзор, тым вышэй гарантыя дасягнення поспеху ў выхаванні.
Сродкамі выхавання любові да Радзімы з'яўляецца мастацкае слова, музыка, мастацтва, традыцыі, гістарычныя веды, таму што яны дапамагаюць дзецям эмацыянальна ўспрымаць навакольнае асяроддзе. Таксама сродкамі выступаюць дзейнасць (гульня, праца), святы, якія спраўляюцца ў краіне і ва ўстанове дашкольнай адукацыі.
Да метадаў, накіраваных на фарміраванне маральных пачуццяў, уяўленняў, меркаванняў і ацэнак адносяць гутаркі на этычныя тэмы, чытанне мастацкай літаратуры і пераказ, разгляданне і абмеркаванне карцін, Прынцып гістарызму рэалізуецца ўляхам захавання храналагічнага парадку апісаных з'яў і зводзіцца да двух гістарычных паняццяў: мінулае (даўным-даўно) і сучаснае (у нашыя дні).
Такім чынам, задача ўстановы дашкольнай адукацыі, педагогаў і бацькоў заключаецца ў стварэнні ўмоў, якія забяспечваюць рэалізацыю комплекснага падыходу ў рашэнні задач патрыятычнага выхавання: фарміраванне ведаў, пачуццяў, адносін і патрэбнасцей у дзейнасці, накіраванай на захаванне і памнажэнне багаццяў Радзімы.
Маральна-патрыятычнае выхаванне з'яўляецца адным з важнейшых элементаў грамадскай свядомасці, менавіта ў гэтым аснова жыццядзейнасці любога грамадства і дзяржавы, пераемнасці пакаленняў.
Дашкольнае дзяцінства з’яўляецца першай і вельмі важнай ступенню ў выхаванні нацыянальнай самасвядомасці дзіцяці. Менавіта дашкольны ўзрост – важнейшы перыяд станаўлення асобы, калі закладваюцца перадумовы якасцей чалавека – грамадзяніна, развіваюцца ўяўленні дзяцей аб чалавеку, грамадстве і культуры.
Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці падрастаючага пакалення – адна з самых актуальных задач нашага часу. За мінулыя гады адбываліся вялікія змены ў адносінах людзей да нашай гісторыі, пераацэнка маральных каштоўнасцей. Нажаль, у наш час матэрыяльныя каштоўнасці дамініруюць над духоўнымі, а ўяўленні аб дабрыні, вялікадушшы ў дзяцей часта бываюць скажонымі.
Работу па выхаванню патрыятызму патрэбна пачынаць з вывучэння нарматыўна – прававой базы і метадычнай літаратуры, якая сёння дазваляе падысці з розных бакоў да пытанняў патрыятычнага выхавання, падабраць формы і метады работы, найбольш адпаведныя канкрэтным умовам работы ў кожнай дашкольнай установе, апіраючыся на асноўныя раздзелы і задачы праграмы дашкольнай адукацыі.
Наша дзяржава надае вялікую ўвагу выхаванню псіхічна і фізічна здаровага чалавека. Палітыка Рэспублікі Беларусь накіравана на адраджэнне нацыянальных традыцый і каштоўнасцей, таму што менавіта здаровае пакаленне, якое ўсведамляе сваю нацыянальную годнасць, свае карані, культуру- трывалы аплот краіны.
Прызнанне прыярытэту этнакультуры і агульначалавечых каштоўнасцей патрабуе пошуку новых спосабаў і магчымасцей уключэння ў гэту галіну маленькага дзіцяці ў перыяд фарміравання яго асобы.
Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці дзяцей ажыццяўляецца у гульнях, на занятках, у розных відах дзіцячай дзейнасці, формах актыўнага адпачынку. Тэматычнае планаванне спрыяе эфектыўнаму засваенню дзецьмі ведаў аб сваёй сям’і, родным краі, сваёй краіне, аб працы людзей. Без ведання гісторыі свайго роду, суадносін з гісторыяй месца, дзе яно жыве, дзіцяці цяжка адчуць, зразумець сэнс паняцця "Радзіма". Радзіма, як найвышэйшая духоўная каштоўнасць нацыянальнай самасвядомасці, як прастора духоўнай культуры знаходзіць адлюстраванне ў літаратуры, музыцы, быце, у абрадах. Яна фарміруе нацыянальна-культурнае аблічча кожнай асобы, надзяляе яе цэласнасцю i сэнсам, спрыяе самавызначэнню i выяўленню яе здольнасцей i магчымасцей.
Азнаямленне з традыцыямі і звычаямі народа і далучэнне да іх – значная частка работы па патрыятычнаму выхаванню дашкольнікаў.
Пры планаванні адукацыйнай працы неабходна ўлічваць тое, што новыя сацыяльна-эканамічныя і палітычныя ўмовы патрабуюць новых выхаваўчых тэхналогій, новага падыходу да праблемы выхавання ў цэлым і выхавання патрыятызму ў прыватнасці.