Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Любоў да родных мясцін - з дзіцячага садка

Дата: 22 октября 2018 в 00:02, Обновлено 22 октября 2018 в 22:10

Любоў да родных мясцін - з дзіцячага садка

     У рамках праекта “Радзімы маей пачатак” у дзіцячым садку №34 пад кіраўніцтвам Крысціны Чаславаўны Кузьміч прайшло мерапрыемства  “Ліда. Тайны даўніны”. Любоў і цікавасць да свайго краю трэба прывіваць з малых гадоў - так лічаць у гэтай установе, таму ў верасні тут прайшоў ранішнік, прысвечаны роднаму гораду. Падрыхтавалі гэтае дзейства музычныя кіраўнікі Вольга Малец і Таццяна Астроўская з удзелам дзяцей трох старэйшых груп. Вельмі складаную тэму, нават для дарослых, выхаванцы дзіцячага садка №34 раскрылі вельмі добра. Дзеці паказалі свае здольнасці, веды і ўменні перад шматлікімі гледачамі.

     Былі паказаны пастаноўкі: пра дзяўчыну Ліду, якая не выйшла замуж за нялюбага ёй чалавека і кінулася са скалы, пазней у яе гонар быў названы горад; пра незвычайнае, асаблівае дзіця, якое знайшлі ў чароце і на чыёй ручцы была завязана стужачка з паперкай, на якой было напісана імя Ліда, і зроблена дапіска: “Дзіця зоркі, якое прынясе людзям мір і згоду”. Вершнік, які знайшоў дзяўчынку, прапанаваў спыніць войны і жыць мірна на тым месцы, дзе быў разбіты лагер. Праз некаторы час з'явіўся замак, а дзяўчынка Ліда падрасла, і яе іменем людзі назвалі сваё паселішча. У хуткім часе тут быў пабудаваны цэлы горад, які славіўся ўмелымі ганчарамі і іншымі майстрамі, а жыхары яшчэ доўгі час з пяшчотай успаміналі “зорную” дзяўчынку Ліду. Шмат яшчэ іншых легенд сумелі данесці гледачам маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі. Акрамя тэатральных пастановак, выхаванцы дзіцячага садка спявалі песні пра сваю малую радзіму, пранікнёна чыталі вершы, танцавалі беларускія танцы.

     Прысутнічаючы на гэтым мерапрыемстве, мне было вельмі прыемна наглядаць, як у маленькіх жыхароў нашага горада гарэлі вочы, у іх было жаданне больш ведаць пра мінулае і сучаснасць сваей малой радзімы. З дзяцінства наша памяць убірае ў сябе ўсе самыя цікавыя і ўражлівыя малюнкі роднага краю. Бацькоўская хата, калыханка маці, клёкат буслоў, прыгожыя блакітныя рэкі і азёры, духмяныя лугавыя кветкі – усё гэта нашая любая краіна. Выхавальнікі дзіцячага садка №34 імкнуцца выхоўваць у дзяцей павагу да славутых людзей, пачуццё гонару за сваё мінулае.

     Па адной з легенд, кожны жыхар павінен быў прынесці камяні, каб унесці сваю лепту ў будаванне Лідскага замка. Таму мерапрыемства  “Ліда. Тайны даўніны” музычныя кіраўнікі Вольга і Таццяна прапанавалі выхаванцам старэйшых групп завяршыць на дзіцячай пляцоўцы ўзвядзеннем галоўнай славутасці нашага горада ў мініяцюры (на фотаздымку бачна, што ў выніку атрымалася вельмі добра). Варта адзначыць старанне дзяцей, якія з усіх куткоў навакольнай тэрыторыі няслі камяні, як калісьці іх продкі, і ганарыліся тым, што і яны дакрануліся да гісторыі сваёй малой радзімы.

                                                                                   Наталля Хегстрэм

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.