“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”.
Змітрок Бядуля
21 лютага 2020 года выхавацель дашкольнай адукацыі Кудаш Таісія Іванаўна і выхаванцы групы "Непаседы" запрасілі дзяцей групы "Зорачка" на "МОВА ФЭСТ" прысвечаны дню роднай мовы.
Мэта мерапрыемства: фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёй.
Зранку дзяўчынка-беларусачка, дарэчы гэта была Ліза Жукоўская, раздавала квіткі і запрашала дзяцей групы "Зорачка" на свята роднай мовы. Для ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці выхаванцаў былі выкарыстаныя вершы Якуба Коласа, загадкі, прыказкі, прымаўкі, прэзентацыя "Мой родны край", розныя віды гульняў: моўныя, рухомыя, дыдактычныя, карагодныя, гульні-падказкі.
Выхаванцы з задавальненнем выконвалі заданні. Атрымалі зарад бадзёрасці не толькі ад беларускіх гульняў "Кот Апанас", "Маша", але больш ад таго, што яны былі разам.
На прыканцы свята выхавацель з дзецьмі прыйшлі да высновы, што родная мова, такая мілагучная і прыемная, павінна гучаць часцей.
Фотакалаж можна паглядзець тут.