Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Народныя забаўлянкі, лічылкі, калыханкі

Дата: 8 апреля 2019 в 20:48, Обновлено 29 мая 2021 в 10:33

Народныя забаўлянкі, лічылкі, калыханкі

Паважаныя бацькі! Прапануем Вам народныя забаўлянкі, лічылкі, калыханкі, якія можна выкарыстоўваць у штодзённых зносінах з дзецьмі. Няхай гэтыя маленькія творы мастацтва дапамогуць адчуць прыгажосць і непаўторнасць роднай мовы, спрыяюць выхаванню павагі да свайго народу, далучаць Вашых дзяцей да непаўторнага свету паэзіі.

У куце сядзіць мядзведзь

У куце сядзіць мядзведзь,

 Хустку вышывае,

 А лісічка-невялічка

 Хатку прыбірае.

 А каток пячэ аладкі,

 Масла падлівае.

 Мышанятка жвава, гладка

 Катку памагае.

Ягорачка

Горкай, горкай, горачкай

 Ішоў малы Ягорачка.

 Ваўкоў не баяўся,

 Страхаў не пужаўся.

 Выразаў Ягорачка

 Дудачку-свісцёлачку,

 I свістаў ён птушачкай,

 Птушачкай-пяюшачкай.

Сядзіць мядзведзь на калодзе

Сядзіць мядзведзь на калодзе,

 Капшук вышывае,

 А сыны-медзведзяняткі

 Шоўкам падшываюць.

 Стары заяц-работнічак

 На скрыпцы грае,

 А лісіца, а хітрыца

 З куста выглядае.

Кую, кую ножку

Кую, кую ножку,

 Паеду ў дарожку.

 Дарожка крывая,

 Кабылка сляпая,

 Еду, еду, еду,

 Ніяк не даеду.

 Прыпрагу сароку,

 Паеду далёка,

 У новай кашулі

 Да майго дзядулі.

 Скоранька паеду,

 Каб паспець к абеду.

Ладкі ладком

Ладкі ладком,

 Піражкі з мядком,

 Кашка з алеем,

 Есці не ўмеем.

Ладу, ладу, ладкі

- Ладу, ладу, ладкі

 Дзе былі?

 - У бабкі.

 - А што елі?

 - Кашку.

 - А што пілі?

 - Малачко.

 Бабулька казала,

 Як нас частавала:

 - Прыходзьце часцей,

 Пачастую смачней:

 Дам вам сыраквашкі,

 Бярозавай кашкі.

Люлі-люлі-люлі

Люлі-люлі-люлі,

 Прыляцелі куры,

 Селі на варотах

 У чырвоных ботах.

 Сталі сакатаці -

 Што курачкам даці?

 Ці ячменю жменьку?

 Ці гарошку трошку?

 Ці жыта карыта?

 Ці бобу каробу?

 Трэба даць ім грэчкі,

 Каб неслі яечкі.

Сарока-варона

Сарока-варона

 На прыпечку сядзела,

 Кашку варыла,

 Дзетак карміла.

 Гэтаму дала,

 Гэтаму дала,

 Гэтаму дала,

 Гэтаму дала,

 А гэтаму не дала.

 Гэты пальчык -

 Вялікі гультайчык:

 Круп не драў,

Сонейка-сонца

Сонейка-сонца,

 Выгляні ў аконца,

 Пасвяці нам трошку,

 Дам табе гарошку.

Лічылкі

Ішла кошка па раялі...

Ішла кошка па раялі,

 Наступіла на педалі

 I ад болю закрычала:

 - Мяу!

Ішла кукушка міма сеці...

Ішла кукушка міма сеці,

 А за ёй пішчалі дзеці.

 Кук-мак, кук-мак,

 Выбірай адзін кулак.

 Ку-ку, ку-ку,

 Прынімай адну руку.

Ішоў баран...

Ішоў баран

 Па крутым гарам,

 Вырваў траўку,

 Палажыў на лаўку.

 Хто яе возьме,

 Той вон пойдзе.

Кацілася торба

Кацілася торба

 З высокага горба,

 А ў той торбе

 Хлеб, пшаніца.

 З кім жадаеш

 Ты дзяліцца?

Я сядзеў, чытаў газету...

Я сядзеў, чытаў газету,

 Нехта выпусціў ракету.

 Раз, два, тры -

 Гэта, верна, будзеш ты.

Хадзіў буська па балоту...

Хадзіў буська па балоту,

 Ён шукаў сабе работу.

 Шукаў, шукаў, не знайшоў

 I заплакаў дый пайшоў.

Кацілася яблычка па агароду...

Кацілася яблычка па агароду

 I упала прама ў воду.

 Бульк!

Раз, два, тры, чатыры, пяць...

Раз, два, тры, чатыры, пяць,

 Выйшаў зайчык пагуляць,

 А за зайцам - шэры воўк,

 Воўк у зайцах знае толк.

Раз, два, тры, чатыры...

Раз, два, тры, чатыры,

 Кошку грамаце вучылі:

 Не чытаць, не пісаць,

 А за мышкамі скакаць.

Раз, два, тры, чатыры, пяць...

Раз, два, тры, чатыры, пяць,

 Выйшаў месяц пагуляць,

 А за месяцам луна -

 Аставайся ты адна.

Калыханкі

А ты, каток шэры

А ты, каток шэры,

 Ў цябе хвосцік белы.

 Прыйдзі, каток, начаваць

 I дзіцятка калыхаць.

А ты, коцінька-каток

А ты, коцінька-каток,

 Ў цябе шэранькі хвасток.

 Ты прыходзь к нам начаваць,

 Будзеш Янку калыхаць,

 А я шэраму катку

 За работу заплачу -

 Дам гарлачык малака

 I кавалак пірага.

Баю, баіньку, баю

Баю, баіньку, баю.

 Не лажыся на краю.

 Не лажыся на краёк,

 Прыйдзе шэранькі ваўчок.

 Цябе схопіць за бачок.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.