Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вечарына беларускай мовы

Дата: 19 апреля 2020 в 21:42, Обновлено 30 мая 2021 в 14:57

Вечарына беларускай мовы

Мастацкія творы для дзяцей дашкольнага ўзросту – гэта адкрыцце імі вобразнага гучання слова, захаплення чароўнай мелодыі мастацкага вобраза і паэтычнай рыфмы. Чароўныя радкі гукаў і слоў робяць успрыманне навакольнага свету дзецьмі яскравым, вобразнымі, малюнкавым.

У працэссе слухання мастацкай літаратуры і фальклору ў  дзяцей дашкольнага ўзросту назіраецца асаблівая цікавасць да гучання мастацкага слова. Яны адчуваюць яго мілагучнасць, рытмічнасць, заўважаюць і паўтараюць вобразныя выразы, удалыя і трапныя параўнанні.

Мы ў сваей группе адзначылі "Вечарыну беларускай кнігі". Вельмі хацелі адкрыць дзіцяці праз кнігі свет слоўнага мастацтва, выхаваць цікавасць і любоў да кнігі. Арганізавалі ў группе выставу беларускіх кніг, праз якую дзеці маглі пазнаеміцца з разнастаўнасцю кніг, з беларускімі аўтарамі. Разглядалі ілюстрацыі у кнігах. Малявалі казачных персанажаў, якія ім больш падабаюцца, расказвалі на памяць вершы на беларускай мове.

Без дапамогі бацькоў работа па далучэнні дзяцей да роднай мовы будзе недастатковай.  Прапануем бацькам, падбіраючы кнігі ўлічваць, што літаратурны твор павінен выконваць пазнавальныя, маральныя і эстэтычныя функцыі, быць сродкам разумовага, маральнага і эстэтычнага выхаввання. Чытанне і расказванне дзецям мастацкіх твораў павінна быць штодзенным. Дапаможам нашым дзецям адчуць хараство і глыбокі сэнс мастацкага слова!.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.