Выхаванцы нашай установы, якія наведваюць заняткі платнай адукацыйнай паслугі "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва", знаёмяцца з рознымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (кераміка, ткацтва, вышыўка) Рэспублікі Беларусь і іншых народаў, спазнаюць асаблівасці розных вырабаў, іх сродкі выразнасці, спосабы дэкарыравання сілуэтных малюнкаў.
Падчас занятка "Упрыгожваем ручнік" выхаванцы пазнаёміліся з гісторыяй беларускага ручніка як атрыбутам звычаяў, традыцый і абрадаў беларускага народа, разгледзелі калекцыю ручнікоў, а затым упрыгожылі ручнік элементамі беларускага узору.