Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Наведванне выставы "Бабулін куфар" у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі

Дата: 12 апреля 2018 в 16:10, Обновлено 12 апреля 2018 в 17:31
693 просмотра

       З мэтай далучэння да культурнай спадчыны беларускага народа выхаванцы групы "Зорачка" наведалі Лідскі гісторыка-мастацкі музей. Дзеці атрымалі магчымасць зазірнуць у бабулін куфар. Выхаванцы даведаліся, якія важныя рэчы захоўваліся ў бабуліным куфры ў даўнія часы: маленькая кніжачка "Біблія", вышытае даматканае адзенне, абутак з лазовай кары, даматканыя ручнікі, рознага роду цацкі, салодкі пачастунак для ўнукаў. А яшчэ сталі слухачамі бабулінай вячэрняй казкі, пазнаёміліся з абрадам вяселля і ўявілі сябе ў ролі народных музыкаў.

       Па дарозе ва ўстанову дашкольнай адукацыі выхаванцы з захапленнем абмяркоўвалі ўбачанае і выказвалі жаданне працягваць знаёмства са спадчынай сваіх продкаў.
Фотасправаздачу аб наведванні выставы можна паглядзець
тут.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.