Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вучымся гаварыць на роднай мове

Дата: 22 января 2019 в 20:05, Обновлено 22 января 2019 в 20:48
455 просмотров

     Хутка прыйдзе час, і сёняшнія дашкольнікі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. І вельмі важна ўжо сёння звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ёй размаўляць. Нацыя толькі тады будзе жыць і развівацца, калі кожнае наступнае пакаленне будзе зберагаць нацыянальныя традыцыі.

Паважаныя бацькі!

     Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям!

Пачынаем размаўляць па-беларуску!

Дзякуем

- Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння

- Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Радуемся

- Вельмі добра! Цудоўна! Выдатна! Вось здорава! Якое шчасце! Вось гэта навіна! Мне вельмі прыемна! Я задаволены (задаволена)! Вы мяне ўзрадавалі! Мне гэта даспадобы! Гэта самая шчаслівая хвіліна ў маім жыцці! Я вельмі рады (рада)!

Жадаем

- Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Паважаныя дарослыя! Раскрыем дзецям прыгажосць, мілагучнасць роднай мовы!

У нас ёсць надзея, што з вашага боку мы сустрэнем аднадумцаў, падтрымку i дапамогу.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.