Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Забава "Цацкі рыхтавалі ды на Святкі пагадалі"

Дата: 2 февраля 2019 в 22:10, Обновлено 5 февраля 2019 в 22:04
490 просмотров

     Изображение

     Развіццё маўлення дзяцей, авалоданне багаццем роднай мовы, літаратуры, мастацтва – асноўныя элементы фарміравання асобы, нацыянальнай свядомасці дашкольніка, далучэння яго да вытокаў нацыянальнай культуры.  

    Першая крыніца, праз якую мы пазнаем жыццё і акаляючы нас свет – гэта родная мова. Таму выхавацелі дашкольнай адукацыі нашай установы асаблівую ўвагу ў рабоце з выхаванцамі надаюць беларускаму маўленню, уменню выражаць свае думкі, пачуцці, эмоцыі на мове свайго народа. Так, у групе “Жамчужынкі” Літавар Лілія Пятроўна далучае дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры праз азнаямленне з творамі вуснай народнай творчасці, з  традыцыямі  і  звычаямі свайго  народа,  праз дыдактычныя гульні, тэматычныя забавы. Раз у квартал згодна пары года ў групе праводзяцца стылізаваныя народныя святы.

     “Кола фальклора” завітала і на Святкі. З захапленнем хлопчыкі малявалі свае партрэты, рабілі з паперы "драўляныя" палачкі, дзяўчынкі – какошнікі з элементамі беларускага арнамента. Выхаванцы вучылі вершы, заклічкі, загадкі. Забава “Цацкі рыхтавалі ды на Святкі пагадалі” дазволіла дзецям апынуцца ў атмасферу выдатнага і чароўнага зімовага свята: дзяўчынкі гадалі на люстэрку, на свечцы, выцягвалі "драўляныя" палачкі, кармілі "сабачкаў" пернікамі; хлопчыкі жартавалі, пахваляліся сабой, вадзілі карагоды, чыталі дзяўчынкам вершы. Забава прайшла весела і эмацыянальна, дазволіла ўвесці выхаванцаў у атмасферу жывога беларускага слова.

Фотасправаздачу Вы можаце паглядзець тут.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.