Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Наведванне выставы "З XIX у XXI стагоддзе. Народны побыт" у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі

Дата: 12 февраля 2019 в 21:25, Обновлено 17 февраля 2019 в 16:10
344 просмотра

     Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаёмства з родным краем, беларускімі традыцыямі, прывіваць любоў да Радзімы. Таму з мэтай далучэння да культурнай спадчыны беларускага народа выхаванцы групы "Зорачка" наведалі музейна-педагагічны занятак на базе дзеючай выставы  "З XIX у XXI стагоддзе. Народны побыт" у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі. 

     Выхаванцы ў ходзе мерапрыемства пабывалі ў ролі не толькі гледачоў, але і ўдзельнікаў выставы. Дзеці даведаліся, якую важную ролю выконвала звычайная печ у хаце нашых продкаў, хто заўседы аберагаў сялянскую хату. Выхаванцы паразважалі, з чаго гатавала бабуля духмяны чай, змаглі прысесці за сялянскі стол, заглянуць у бабулін куфар, паспяваць маленькаму калыханку ў імправізаванай люльцы. А яшчэ ў гульнявой форме пазнаёміліся са словамі, з якімі ў звычайным жыцці не сустракаюцца (лапці, кудзеля, калаўродак, лучына, хатнік і інш.), успомнілі народныя казкі.

          Фотасправаздачу аб наведванні выставы Вы можаце             паглядзець тут. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.