Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Выхоўваем маленькага патрыёта

Дата: 16 февраля 2019 в 21:22, Обновлено 17 февраля 2019 в 15:00
450 просмотров

     Дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для далучэння дзіцяці да нацыянальнай культуры, фарміравання пачуцця патрыятызму. Для дзяцей дашкольнага ўзросту характэрна высокая  ўспрымальнасць, бязмежны давер дарослым, імкненне  падабляцца да іх, эмацыянальная  спагадлівасць і інтарэс да навакольнага.

Выхавацель дашкольнай адукацыі Клімовіч Ірына Станіславаўна закладвае ў сваіх выхаванцах "зярнятка патрыятызму", нацыянальнай самасвядомасці на занятках, у розных відах дзіцячай дзейнасці (гульнявой, працоўнай, мастацкай, тэатральнай, моўнай і г.д.), падчас правядзення экскурсій па родным горадзе, наведвання выстаў, удзелу у святах, якія праходзяць ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Важную ролю выхавацель дашкольнай адукацыі адводзіць дыдактычным гульням. Так, выхаванцы групы "Зорачка" пашыралі прадстаўленні аб дзяржаўных сімвалах у дыдактычных гульнях "Які ён, наш герб?", "Знайдзі і адзнач флаг Беларусі", "У сімвала шмат імёнаў", "Знайдзі мяне і размалюй", "Збяры з шароў флаг Беларусі", а таксама замацоўвалі веданне сімволікі горада "Вылажы герб горада Ліды". З задавальненнем падчас гульнявой дзейнасці дзеці ўзнаўлялі веданне беларускіх слоў-назваў традыцыйнага адзення беларусаў, размалёўвалі беларускі арнамент, элемент упрыгожвання. Прынялі ўдзел удзел у сюжэтна-ролевай гульне "Наведванне Лідскага замка".

Фотасправаздачу Вы можаце паглядзець тут.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.