Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Каларыт народнай цацкі" - узаемадзеянне з бацькамі выхаванцаў групы "Непаседы".

Дата: 9 ноября 2019 в 22:48, Обновлено 12 ноября 2019 в 23:30
399 просмотров

  Кожны чалавек з маленства павінен ганарыцца сваей нацыянальнай прыналежнасцю, любіць сваю Радзіму.

   Дзецям дашкольнага  ўзросту ўласцівы эмацыянальная дабразычлівасць, бязмерная цікавасць да навакольнага свету, таму яны з задавальненнем слухаюць аповеды выхавацеляў пра народныя беларускія рамёствы.

     У групе «Непаседы» мы ствараем умовы для знаёмства дзяцей і іх законных прадстаўнікоў з народнай цацкай. Ужыванне ў практыцы работы традыцыйнай беларускай лялькі робіць больш цікавым знаёмства дашкольнікаў з адметнасцю побыту беларусаў, з аздабленнем беларускай хаткі. Цікавыя па змесце і форме цацкі станоўча ўплываюць на псіхічны стан дашкольніка, яго светаўспрыманне, актывізуюць жыццёвы тонус, што ўплывае на іх псіхалагічнае здароўе і фізічнае развіццё. 

    Бацькі нашых выхаванцаў таксама зацікавіліся тэмай “Народная цацка – люстэрка культуры”. Прынялі ўдзел у анкетаванні, азнаёміліся з кансультацыямі, памяткай, атрымалі запрашэнне на майстар-клас па вырабу з гліны фігурнай цацкі - свістулькі ў выглядзе птушкі (фотасправаздачу пабачыце пазней), у вольны час бацькі з дзецьмі выраблялі лялькі-абярэгі, а яшчэ… здымалі відэа. Зараз мы прадставім Вам невялічкі аповед сям’і Слесар Вольгі і Серафіма аб тым, як іх тата - Міхаіл Сяргеевіч майструе дзецям свістульку, а матуля - Алена Уладзіміраўна, (дарэчы, яна за кадрам) здымае відэа.

Прыемнага прагляду!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.