Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пасяджэнне клуба "Спадчына" для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі

Дата: 22 января 2020 в 16:16, Обновлено 22 января 2020 в 23:39
393 просмотра

       22 студзеня на базе нашай установы дашкольнай адукацыі прайшло пасяджэнне клуба "Спадчына" для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі раёна па тэме "Развіццё беларускага маўлення выхаванцаў ва ўмовах блізкароднаснага двухмоўя пасродкам стварэння беларускамоўнага асяроддзя". Удзельнікі пасяджэння здзейснілі прагляд спецыяльна арганізаванай дзейнасці з выхаванцамі  сярэдняй групы па адукацыйнай вобласці "Дзіця і грамадства" "Прыгоды па-беларуску" (выхавальнік дашкольнай адукацыі Енза Таіса Радзівонаўна), прагляд музычнага  свята з выхаванцамі  старшай групы "З легендаў і казак былых пакаленняў" (музычныя кіраўнікі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Астроўская Таццяна Анатольеўна, Малец Вольга Міхайлаўна). Увазе педагогаў была прадстаўлена кансультацыя-візуалізацыя "Развіццё беларускага маўлення выхаванцаў ва ўмовах блізкароднаснага двухмоўя пасродкам стварэння беларускамоўнага асяроддзя" кіраўніком клуба “Спадчына”, загадчыкам ДУА "Яслі-сад №34 г. Ліда" Кузьміч Крысцінай Чаславаўнай, а таксама справаздача з вопыту работы  "Арганізацыя і правядзенне народных святаў, забаў і абрадаў пасродкам выкарыстання беларускамоўнага асяроддзя" музычнага  кіраўніка  Малец Вольгі Міхайлаўны.

      У практычнай частцы ўдзельнікам мерапрыемства была прадстаўлена магчымасць пазнаёміцца з прадметна-прасторавым  асяроддзем нашай установы, а таксама самастойна спраектаваць развіваючае беларускамоўнае асяроддзе ў розных узроставых групах.

Фотасправаздачу Вы можаце паглядзець тут:

https://sad34lida.schools.by/photoalbum/596795

  https://sad34lida.schools.by/photoalbum/596829  

https://sad34lida.schools.by/photoalbum/596904                                 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.