Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мова Фэст

Дата: 26 февраля 2020 в 18:40, Обновлено 26 февраля 2020 в 18:54
288 просмотров

 21 лютага 2020 года выхавацель дашкольнай адукацыі Кудаш Таісія Іванаўна і выхаванцы групы "Непаседы" запрасілі дзяцей групы "Зорачка" на "МОВА ФЭСТ" прысвечаны дню роднай мовы. 

   Мэта мерапрыемства: фарміраванне ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёй.

    Зранку дзяўчынка-беларусачка, дарэчы гэта была Ліза Жукоўская, раздавала квіткі і запрашала дзяцей групы "Зорачка" на свята роднай мовы. Для ўвядзення беларускай мовы ў розныя віды дзейнасці выхаванцаў былі выкарыстаныя вершы Якуба Коласа, загадкі, прыказкі, прымаўкі, прэзентацыя "Мой родны край", розныя віды гульняў: моўныя, рухомыя, дыдактычныя, карагодныя, гульні-падказкі.

      Выхаванцы з задавальненнем выконвалі заданні. Атрымалі зарад бадзёрасці не толькі ад беларускіх гульняў "Кот Апанас", "Маша", але больш ад таго, што яны былі разам. 

        На прыканцы свята выхавацель з дзецьмі прыйшлі да высновы, што родная мова, такая мілагучная і прыемная, павінна гучаць часцей.

Фотакалаж можна паглядзець тут.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.