Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Музычна-тэматычная забава "Праменьчыкі беларускай спадчыны"

Дата: 6 апреля 2018 в 21:57, Обновлено 8 апреля 2018 в 22:06
523 просмотра

       Наступіла вясна, а разам з ёю прыйшлі і любімыя святы - "Гуканне вясны", "Вербніца", "Вялікдзень". Як гэтыя святы могуць адзначыць самыя малодшыя? Калісьці традыцыі перадаваліся ў сям'і з пакалення ў пакаленне - "з вуснаў у вусны", "ад сэрца да сэрца". Сёння, і гэта не сакрэт, нам прыходзіцца зноў вучыцца святкаваць, растлумачваць правільна і даступна, чаму абрады і традыцыі беларускага народа з'яўляюцца такімі важнымі для кожнага чалавека?  Для гэтага ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшла музычна-тэматычная забава "Праменьчыкі беларускай спадчыны".

     Выхаванцы адзначылі прыход вясны карагодамі, спявалі "вяснянкі", танцавалі, з задавальненнем гулялі ў пацешныя гульні з фарбаванымі яйкамі, чыталі вершы, адгадвалі загадкі. Усе атрымалі вялікае задавальненне ад гэтага свята.

Фотасправаздачу аб свяце Вы можаце паглядзець тут.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.