Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі агляду-конкурсу "Прадметна-прасторавае асяроддзе як умова далучэння дзяцей да народнай творчасці"

Дата: 19 ноября 2019 в 22:45, Обновлено 20 ноября 2019 в 20:44
294 просмотра

     У рамках рэалізацыі гадавой задачы ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшоў агляд-конкурс "Прадметна-прасторавае асяроддзе як умова далучэння дашкольнікаў да нацыянальнай культуры праз азнаямленне з народнай цацкай". Конкурс праводзіўся з мэтай стымулявання творчай дзейнасці педагагічнага калектыву па стварэнні ўмоў для далучэння ўдзельнікаў адукацыйнага  працэсу да захавання народных традыцый, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці дашкольнікаў, умацавання ўзаемадзеяння з сем'ямі выхаванцаў.

     У аглядзе-конкурсе прынялі ўдзел усе ўзроставыя групы, спецыялісты. Журы агляду-конкурсу ацэньвала эстэтычнае афармленне, прысутнасць беларускіх элементаў у афармленні нагляднага матэрыялу, рацыянальнасць, даступнасць размяшчэння, адпаведнасць узроставым асаблівасцям выхаванцаў, крэатыўны падыход, творчасць у стварэнні развіццёвага прадметна-прасторавага асяроддзя. Па выніках агляду-конкурсу пераможцамі прызнаны групы  "Зорачка", "Непаседы",  музычныя кіраўнікі. Другое месца падзялілі групы "Сонечныя зайчыкі", "Божая кароўка", "Смяшарыкі". Трэцяе месца - кіраўнікі фізічнага выхавання.

     Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў, росту прафесійнага майстэрства ўсім удзельнікам конкурсу. Дзякуем законным прадстаўнікам за дапамогу, аказаную ў падрыхтоўцы агляду-конкурсу!

Фотасправаздачу Вы можаце паглядзець тут.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.